Бізнес-канферэнцыя "Паспяховы прадпрымальнік" адбылася!

Бізнес-канферэнцыя "Паспяховы прадпрымальнік" адбылася!

27 і 28 сакавіка ў Мінску адбылася адна з самых гучных бізнес-падзей гэтага года - бізнес-канферэнцыя "Паспяховы прадпрымальнік", арганізатарам якой выступіла кампанія "Максі Бай" - Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Падобнае мерапрыемства арганізоўваецца ўжо чацвёрты раз. Аднак у гэтым годзе яно праходзіла ў фармаце канферэнцыі і доўжылася два дні, на працягу якіх бізнесмены змаглі прайсці 3 крокі да паспяховага бізнесу:

1 Крок: Стварэнне кампаніі;

2 Крок: Развіццё сваёй справы;

3 Крок: Эфектыўнае кіраванне бізнесам.

27 сакавіка мерапрыемства праходзіла ў Доме Масквы, дзе прафесійныя спікеры і бізнес-трэнеры выступілі з лекцыямі на тэму стварэння і развіцця бізнесу.

Практычныя заняткі і трэнінгі праходзілі 28 сакавіка ў бізнес-клубе IMAGURU. Тут удзельнікі змаглі на пэўных прыкладах з жыцця кампаній навучыцца эфектыўнаму кіраванню сваёй справай.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі маладыя людзі, якія толькі плануюць адкрываць свой бізнес, а таксама прадпрымальнікі малога і сярэдняга бізнесу, зацікаўленыя ў развіцці ўласнай кампаніі. Канферэнцыя сабрала каля 200 чалавек.

Залы Дома Масквы і бізнес-клуба IMAGURU сабралі сапраўды захопленых людзей. Маладыя прадпрымальнікі актыўна бралі ўдзел у канферэнцыі, задавалі вялікую колькасць пытанняў і атрымлівалі прызы. 

Напрыклад, Алена, студэнтка, якая навучаецца ў Германіі, з вялікай цікавасцю прыйшла на канферэнцыю, бо ў будучыні плануе распачаць сваю справу. Алена адзначыла, што для яе самай важнай з'яўляецца менавіта практычная частка: "Усё лепшае - гэта тое, што бліжэй да практыкі, напрыклад, аповеды пра тое, што было ў практыцы прафесійных бізнесменаў, з якімі праблемамі давялося сутыкнуцца і якія памылкі яны зрабілі. Лепш вучыцца на чужых памылках, а не на сваіх".

Раман, праграміст, прыйшоў на канферэнцыю з мэтай атрымаць веды пра адкрыццё сваёй справы. Малады чалавек паведаміў нам пра тое, што ён плануе адкрыць ферму па гадаванні трусоў. "У праграмаванні мала жыцця, - адзначыў Раман, - а новы бізнес жывы і займальны, да таго ж яму не трэба прысвячаць увесь свой час".

Андрэй, прадстаўнік кампаніі "БелАдмінГруп", адзначыў высокі ўзровень спецыялістаў: "Выступленні спікераў дазволілі пераканацца ў сваіх думках і планах, паглыблена растлумачылі некаторыя моманты. Вельмі важна, што на канферэнцыю прыйшло шмат зацікаўленых людзей, якія з радасцю могуць падзяліцца сваім вопытам".

Вікторыя, прадстаўнік кампаніі "Паспяховая рэклама", засталася задаволеная мерапрыемствам. Ёй спадабаліся лекцыі, з якіх яна змагла ўзяць шмат новай і карыснай інфармацыі для сябе. Прыемнае ўражанне пакінула і апетытная кава-паўза.

Ірына, індывідуальны прадпрымальнік, таксама адзначыла карысць гэтага мерапрыемства для развіцця сваёй справы і прапанавала ў наступны раз даць магчымасць самастойна камбінаваць заняткі лекцыйнага і практычнага характару, напрыклад, лекцыі 1 і 2 Кроку і трэнінгі 3-яга Кроку.

Аляксандр, ПУП "Б'юЛайн", паведаміў нам пра тое, што канферэнцыя дазволіла яму атрымаць шмат карыснай інфармацыі. Вялікую цікавасць выклікала тэма "Кіраванне калектывам". 

Крысціна, студэнтка лінгвістычнага ўніверсітэта, выйграла квіток на канферэнцыю ў сацыяльных сетках. Гэты нечаканы сюрпрыз стаў для яе сапраўдным падарункам, бо ў будучыні яна збіраецца адкрываць сваю лінгвістычную школу. Дзяўчына адзначыла важнасць інфармацыі, высокі прафесіяналізм спікераў, добрую працу з публікай і інтэрактыўнасць.

Прадстаўнікі кампаніі "МЕ 100" (партнёры мерапрыемства) з радасцю падзяліліся прыемнымі ўражаннямі ад канферэнцыі і адзначылі высокі ўзровень яе арганізацыі.

Павел (Start-up "Гэта табе") звярнуў увагу на настрой аўдыторыі: "Вельмі важна, што ўсе знаходзяцца на адной хвалі. Кожны змог адчуць сябе ў асяроддзі сваіх. Фармат дыялогу дазваляе глыбока асвятліць праблему і паўнавартасна разабрацца ў ёй, на практыцы паглядзець нейкія складаныя моманты".

Таксама канферэнцыю наведалі прадстаўнікі СМІ, сярод якіх былі журналісты такіх выданняў, як "Аргументы і Факты", "Белгазета", партала BEL.BIZ і іншыя.

Канферэнцыя праходзіла ў цёплай, прыемнай атмасферы. Раніцай у Доме Масквы гасцей сустракаў струнны квартэт. У рамках канферэнцыі былі арганізаваныя 2 кава-паўзы, падчас якіх удзельнікі мерапрыемства маглі пагаварыць адзін з адным, са спікерамі, абмяняцца карыснымі кантактамі. Арганізатарамі кава-паўзы сталі нашы партнёры – "Налібокі Кэйтарынг" і рэстаран японскай кухні Sushi House.

Многія ўдзельнікі канферэнцыі атрымалі падарункі і сертыфікаты: 3 сертыфікаты на бясплатнае карыстанне Інтэрнэтам "Атлант Тэлеком" на працягу  месяца, 3 сертыфікаты ад Асістэнт.by на бясплатныя анлайн-кансультацыі па бухгалтэрыі, 3 сертыфікаты на рассыланне 5000 бясплатных смс-паведамленняў ад SMS-assistant. Апроч таго, былі разыграны прызы ад TreningClub.by, а таксама Sushi House.

Найбольш актыўныя ўдзельнікі змаглі выйграць прызы і ад нашых спікераў – квіток на трэнінг Дзмітрыя Скуратовіча і абед з Андрэем Гусаравым.

Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва ўдзячны ўсім удзельнікам і партнёрам мерапрыемства.

Да сустрэчы на наступнай канферэнцыі "Паспяховы прадпрымальнік"!

 

Добавлено: 07 04 2014

Новость компании:
"Макси Бай Медиа" ООО - Центр поддержки предпринимательства
Центр поддержки предпринимательства (ЦПП) - статус, который получает организация, вследствие регулярной комплексной поддержки субъектов малого и среднего бизнеса. Компания "Макси Бай Медиа" приглашает к сотрудничеству всех, кто заинтересован в развитии бизнеса Беларуси и взаимовыгодных партнерских отношений!
Адрес: 220026, Беларусь, г. Минск, Жилуновича 15-402А
Время работы: 9:00 - 18:00
Наш сайт: http://about.maxi.by
Мобильный телефон:

velcom: +375 29 101-23-23


Городской телефон:

+375 17 346-92-12

При заказе ссылайтесь на портал Maxi.by
Наша компания имеет многолетний опыт в проведении всех видов строительно-технических экспертиз, обследований. Наше высокоточное оборудование поможет провести независимую оценку состояний любых строений, любых форм собственности.
Цветочная мастерская "Магнолия" – это салон цветов, где вы сможете заказать эксклюзивный подарок из цветов на любой случай с доставкой по городу Минску. Вашему вниманию мы предлагаем огромный выбор растений всевозможных размеров и расцветок!
Компания Verally занимается производством женского белья из хлопка, трикотажных и корсетных изделий и их оптовой продажей в Минске и других городах Беларуси.
Парк развлечений "Dreamland" - это аттракционы на любой вкус: детские, семейные и даже экстремальные! Отдых, досуг, удивительный мир развлечений в Минске для маленьких и больших! Ждем Вас на праздники и семейный отдых.
Новости компании
В Центре поддержки предпринимательства проходят тренинги по контекстной рекламе Google Adwords! (отзывы - 7)
В Минске состоялась юбилейная бизнес-конференция "Успешный предприниматель. # В поисках трафика"
Business start 2014 - успешный старт для ваших идей!
Всё меньше времени остаётся до конференции "Успешный предприниматель #В поисках трафика"!
Пятая, юбилейная бизнес-конференция "Успешный предприниматель" состоится в ноябре!
Дмитрий Полещук: "Работать и достигать намеченных целей!"
Глеб Герасимович: "Чтобы добиться успеха в бизнесе, нужно не зацикливаться на неработающих идеях"
Пятая, юбилейная бизнес-конференция "Успешный предприниматель" состоится в ноябре!
Пятая, юбилейная бизнес-конференция "Успешный предприниматель" состоится 14 ноября 2014 года!
Бізнес-канферэнцыя "Паспяховы прадпрымальнік" адбылася!